История || За ўладу Саветаў

 

 

Добрая памяць

3 успамінаў Мітрафана Тарасавіча Панасевіча, былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкама

 

У лістападзе 1918 г. павятовы камітэт партыі разгледзеў пытанне развіцця народнай асветы. Правялі рэгістрацыю настаўніцкіх кадраў і адкрылі больш за восемдзесят, пераважна пачатковых, школ. Вельмі многа для развіцця народнай асветы ў павеце зрабіў Ігнацій Юр'евіч Міцкевіч, дзядзька Якуба Коласа. Прыехаў ён у Грудзінаўку пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. За плячыма ў яго быў прыродазнаўча-гістарычны факультэт Маскоўскага гарадскога народнага універсітэта імя А.Л. Шаняўскага. I.Ю. Міцкевічу даручылі адкрыць школу ў в. Рыжкаўка. 3 дапамогай сялян быў адрамантаваны будынак, выраблена мэбля. На першыя заняткі прыйшлі 19 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Ігнацій Юр'евіч не замыкаўся ў школьных сценах, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці. У грудзінаўскім саўгасе вечарамі вёў курсы аграмінімуму, дабіўся адкрыцця хаты-чытальні, дзе наладзіў чытку і абмеркаванне газетных артыкулаў. Быў створаны і калектыў самадзейнасці, дзе I.Ю. Міцкевіч іграў на скрыпцы. У 1921 г. яго прызначылі загадчыкам Грудзінаўскага валаснога аддзела народнай асветы. За адзін толькі год па ініцыятыве аддзела народнай асветы было адкрыта 16 школ па ліквідацыі непісьменнасці. У іх вучылася звыш чатырохсот чалавек дарослага насельніцтва. У 1927 г. I.Ю. Міцкевіч пераехаў у Мінск і працаваў там выкладчыкам беларускай мовы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў арганізатарам і дырэктарам сярэдняй школы на сваей радзіме ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Памёр восенню 1949 г.

 

 

 

Яны былі першымі..

3 успамінаў Сяргея Антонавіча Астаповіча, аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзiнаўкі

 

У 1919 годде ў былым маёнтку графіні Талстой быў створаны саўгас. Моладзь арганізавалася ў камсамольскую ячэйку. Яе сакратаром, сапраўдным важаком моладзі быў Косця Якімаў. Яго брат Лёня кіраваў драматычным гуртком пры саўгасным клубе. Клуб быў нашым штабам, месцам правядзення палітвучобы, гульняў і інш. цікавай работы.

Памятаю, з якім велізарным юнацкім запалам працавалі тады першыя камсамольцы Н.В. Удалееў, Наташа Сакалова, браты Казловы і iнш. Мы ўцягвалі ў актыўнае грамадскае жыццё і моладзь суседнiх вёсак, вялі работу сярод сялян, якія прыязджалі да нас на млын. Чыталі iм га зеты, растлумачвалі палітыку партыі.

Грудзінаўка засталася ў памяці i таму, што там я працаваў першым сакратаром сельсавета, які быў створаны пасля ліквідацыі воласці ў 1924 г. Першая ідэйная загартоўка і вопыт арганізатарскай работы спатрэбіліся мне пазней, калі ў 1925 г. пераехаў на Браншчыну і працаваў у Жыздраўскім раённым камітэце камсамола да прызыву ў Чырвоную Армію. Пачаў я службу радавым, закончыў яе палкоўнікам.

Цяпер, праз гады, яшчэ болыш бачна, як многа даў мне камсамол. У камсамоле і праз камсамол я атрымаў свае выхаванне як грамадзянін, як воін. Камсамол вучыў мяне жыць для шчасця народа.

Незабыўны след у маёй памяці пакінулі сустрэчы з вядомымі ваеначальнікамі, кiраўнікамі партыі i ўрада. Мне пашчасціла слухаць прамовы А.В. Луначарскага, С.М. Кірава і іншых выдатных людзей. Вялікай падзеяй у жыцці лічу той час, калі мне давялося стаяць на ганаровым пасту каля Маўзалея У.I. Леніна. Сюды няспынным патокам ішлі людзі: рабочыя, з якімі правадыр калісьці шчыра гутарыў, сяляне, што прыехалі за тысячы вёрст, каб аддаць яму зямны паклон, вучоныя, каб зверыць свае думкі па Ільічу. Камсамольская загартоўка спатрэбілася і ў час знаходжання на ахове дзяржаўнай граніцы СССР. Там, на рубяжы двух светаў, асабліва адчувалася адказнасць за лёс краіны, за мiрную працу савецкіх людзей.

 

 

Такое не забываецца

3 успамінаў Васіля Паўлавіча Іванова, депутата Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання

 

Сам я з сям'і чыгуначніка. У юнацкія гады таксама працаваў на чыгунцы. Пасля вучыўся на настаўніка, быў інспектарам РАНА, з 1933 г. стаў дырэктарам Чырвонаасавецкай няпоўнай сярэдняй школы. Некаторы час быў адзіным членам партыі ў Чырвонаасавецкім сельсавеце. Працаваць было цяжка. Сельсавет адсталы, не давалі спакою кулакі і іх памагатыя. Бандытамі праз акно ў сваім доме быў забіты лепшы актывіст сельсавета старшыня калгаса тав. Башарымаў. Даводзілася весці масава-палітычную і арганiзатарскую работу сярод насельніцтва. Хутка наш сельсавет выйшаў у перадавыя, атрымаў абласны пераходны Чырвоны Сцяг. 12 снежня 1937 г. ў краіне прайшлі першыя выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Быць депутатам пашчасціла і мне. Усхваляваны і радасны ехаў я ўпершыню ў Маскву на 1-ю сесію Вярхоўнага Савета СССР. Адкрыў сесію старэйшы дэпутат, вучоны Аляксей Мікалаевіч Бах... Назаўсёды засталіся ў памяці і дні работы 10-й і 11-й сесій Вярхоўнага Савета СССР у час Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутатамі былі ўхвалены дзяржаўныя бюджэты краіны, накіраваныя на поўнае забеспячэнне фінансавымі рэсурсамі патрэб фронту, на аднаўленне разбуранай фашыстамi народнай гаспадаркі вызваленых раёнаў. Пасля вызвалення Беларусі ЦК КП (б) Б і СМ БССР накіравалі мяне ў Быхаўскі раён для аказання дапамогі насельніцтву. Мне давялося пабываць у Чырвонаасавецкім сельсавеце праз некалькі дзён пасля яго вызвалення. Жахлівая карціна адкрылася вачам: школа, якую будавалі калгаснікі, спалена, разбураны калгасы, знішчана іх маёмасдь. У вёсцы Давыдавічы ў першыя дні акупацыі фашысты расстралялі старшыню калгаса «Новае жыццё» Марка Левага і яго сям'ю. Вёску Гарадзец акупанты знішчылі цалкам, у тым ліку і прыгожую школу, адну з лепшых у раёне, закатавалі многіх яе жыхароў. 12-я сесія Вярхоўнага Савета СССР запомнілася асабліва. Пасля яе 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай плошчы адбыўся Парад Перамогi. На ім прысутнічалі ўсе депутаты. Такое не забываецца.

 

 

Удзельнiкi Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi i грамадзянскай вайны.

Грудзiнаўскi сельсавет.

 

БАБРОЎ Восип Васілевіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Рыжкаўка.

БАГДАНАЎ Фёдар Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Рыжкаўка. памер у 1983.

БЕЛЫ Андрэй Іванавіч, нарадзіўся ў 1889 у в. Рыжкаўка.

БУРАЧКОЎ Ігнат Фаміч, нарадзіўся ў 1898 у в. Бутрамееўка.

ДЗЁМІНСКI Сяргей Захаравіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Прыберажжа.

ЗАЙЦАЎ Тарас Ягоравiч, нарадзіўся ў 1897 у в. Бынава, памёр у 1980.

КРАСЕЎ Ніканор Варфаламеевіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Рыжкаўка, памёр у 1983.

ЛАПЦЕЎ Апанас Пятровіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Асавец, памёр у 1986.

МАКСIМАЎ Антон Іванавіч, нарадзіўся ў 1888 у в. Прыберажжа, памёр у 1979.

СЕЛІВЕРСТАЎ Ягор Піліпавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Грудзінаўка.

СМАЛЯКОЎ Леанід Апанасавіч, нарадзіўся ў 1890.

СТАРАВОЙТАЎ Павел Іванавіч, нарадзіўся ў 1882 у в. Давыдавiчы, памёр у 1980.

СЦЕПАНЬКОЎ Зосім Антонавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чырвоны Асавец; баец 152-га стралковага палка, удзельнічаў у баях з нямецкімі інтэрвентамі, белапалякамі, пятлюраўцамі; памёр у 1988.

ЦАРАЎ Фёдар Антонавіч, нарадаіўся ў 1891 у в. Бутрамееўка, памёр у 1986.

ЦЬІГАНКОЎ Васіль Іванавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Грудзінаўка.

ЧЫЖОЎ Піліп Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Бынава, памёр у 1977.

ШАМПЛЯХОЎ Баліфат Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Бынава; у гады грамадзянскай вайны ваяваў супраць інтэрвентаў і белагвардзейцаў у партызанскім атрадзе, потым у Чырвонай Арміі ў корпусе Г. Дз. Гая і 1-й Коннай арміі, вызначыўся пры разгроме бандаў Махно, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга; памёр у 1967.

ШАЙТАР Карп Купрыянавіч, нарадаіўся ў 1894. жыў у в. Грудзінаўка, памёр у 1973.

ШЧАРБІН Вілефан Кузьміч, нарадзіўся ў 1893 у в. Перакладавічы, памёр у 1981.

ЯРОШКА Восіп Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Чырвоны Асавец, памёр у 1967. (яго успамiны аб пачатку Вялiкай Айчыннай вайны тут)

ШЫЧКО Фёдар Калінкавіч, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Нарадзіўся ў 1899 г. З сялян. Член КПСС. З 1917 г. ў Чырвонай гвардыі, радавы Мінскай рэвалюцыйнай дружыны, потым начальнік коннай разведкі 1-га кавалерыйскага палка 8-й дывізіі. Пасля грамадзянскай вайны ўдзельнічаў ва ўсталяванні Савецкай улады на Беларусі, быў арганізатарам вытворчасці. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў партызанскім атрадам «За Савецкую Беларусь», які дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пасля дэмабілізацыі ў 1944 г. знаходзіўся на гаспадарчай рабоце ў Гомельскай вобл., а з 1948 г. на Грудзінаўскім спiртзаводзе. З 1963 на пенсіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Сцяга (1967). Памёр Ф.К. Шычко 27.02.1971г.

 

_______________________________________________________

Памяць. Историко-документальная хроника Быховского района. 1990г.

_______________________________________________________

 вернуться к списку статей 

поделиться в

© Старовойтов С.В.