История || Воiны-землякi, якiя загiнулi i прапалi без звестак на франтах Вялiкай Айчыннай вайны

 

 

ВЕСКА ДАВЫДАВIЧЫ

Амаль усе загiнуўшыя працавалi да вайны ў калгасе «Новае жыццё».

 

БАСОВ Илларион Леонович, см. список безвозвратных потерь личного состава.

БАСАЎ Мiкалай Iванавiч, нарадзiўся ў 1924, вучыўся ў школе ФЗН у Ленiнградзе, працаваў у «Поўначбудзе», у Чырвонай Армii з 1944, прапаў без вестак у 1945.

БАЎТУНОЎ Лявон Мiхеевiч, нарадзiўся ў 1918, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1943.

БОРАХАЎ Купрэй Андрэевiч, нарадзiўся ў 1910, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1944.

БОРАХАЎ Фёдар Самуiлавiч, нарадзiўся ў 1903, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1944.

БУГЛАКОЎ Сямён Ерамеевiч, нарадзўся ў 1925, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 ва Усходняй Прусii.

БУГЛАКОЎ Цiмафей Ерамеевiч, нарадзiўся ў 1919, у 1940 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1943.

ГАРБАШОЎ Мацвей Iгнатавiч, нарадзiўся ў 1919, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1944 пры вызваленнi Польшчы.

ДЗЕМЧЫН Мiкалай Паўлавiч, нарадзiўся ў 1920, у 1940 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1941.

ДЗЕМЧЫН Мiтрафан Iльiч, нарадзiўся ў 1922, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 ва Усходняй Прусii.

ДЗЯКАЎ Мiкалай Аляксандравiч, нарадзiўся ў 1919, у 1939 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1942.

ДРЫГАЛАЎ Андрэй Кузьмiч, нарадзiўся ў 1903, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў 12.03.1945 у Югаславii.

ДРЫГАЛОВ Фёдор Романович, см. список безвозвратных потерь личного состава..

ДРЫГАЛАЎ Якаў Кузьмiч, нарадзiўся ў 1907, у Чырвонай Армii з 1941, загiнуў у Масюкоўшчынскiм канцлагеры пад Мiнскам.

КАВАЛЁЎ Гаўрыла Цiханавiч, нарадзiўся ў 1909, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 пры вызваленнi Варшавы.

КАВАЛЁЎ Дзямiд Дзямiдавiч, нарадзiўся ў 1896, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1945 у Германii.

КОВАЛЕВ Дмитрий Дмитриевич, см. список безвозвратных потерь личного состава.

КАВАЛЁЎ Прохар Сiдаравiч, нарадзiўся ў 1919, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 у Германii.

КАВАЛЁЎ Раман Сямёнавiч, нарадзiўся ў 1919, у 1940 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, загiнуў у 1944 пры вызваленнi Польшчы.

КАВАЛЁЎ Церах Мiхайлавiч, нарадзiўся ў 1916, працаваў у Магiлёве, у Чырвонай Армii з 1941, загiнуў у 1943 пад Сталiнградам.

КАЗЛОЎ Iван Сямёнавiч, нарадзiўся ў 1924, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1944 пры вызваленнi Чэхаславакii.

КIРЭЙКАЎ Максiм Сяргеевiч, нарадзiўся ў 1914, працаваў настаўнiкам, у 1939 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1944 у Югаславii.

КУЗЬМIН Рыгор Цiмафеевiч, нарадзiўся ў 1920, у Чырвонай Армii з 1941, загiнуў у 1943 пад Сталiнградам.

КУЛИКОВ Иван Филиппович, см. список безвозвратных потерь личного состава.

КУЛIКОЎ Якаў Iванавiч, нарадзiўся ў 1910, працаваў бухгалтарам у калгасе, у маi 1941 прызваны на вайсковыя зборы, прапаў без вестак у 1942.

КУЛЯШОЎ Арцём Сцяпанавiч, нарадзiўся ў 1910, у Чырвонай Армii з 1941, загiнуў у 1943 пад Сталiнградам.

ЛЕВЫ Дзямiд Данiлавiч, нарадзiўся ў 1892, працаваў конюхам у калгасе, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у жнiўнi 1944 пры вызваленнi Чэхаславакii.

ЛЕВЫ Сцяпан Елiсеевiч, нарадзiўся ў 1920, у 1940 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1943 пад Сталiнградам.

ЛЕГКИЙ Матвей Семенович, см. список безвозвратных потерь личного состава.

ЛЁГКI Яўмен Васiлевiч, нарадзiўся ў 1924, вучыўся ў Ленiнградзе ў школе ФЗН, працаваў у «Поўначбудзе», у Чырвонай Армii з 1944, прапаў без вестак у 1945.

МАЗЬНIКАЎ Васiль Ермалаевiч, нарадзiўся ў 1919, скончыў Вiцебскi тэкстыльны тэхнiкум, у 1940 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1942.

МАРТЫНАЎ Апанас Ерафеевiч, нарадзiўся ў 1901, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1944.

МАРТЫНАЎ Архiп Ерафеевiч, нарадзiўся ў 1912, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1944 пры вызваленнi Чэхаславакii.

МАРТЫНАЎ Аурам Ерафеевiч, нарадзiўся ў 1913, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 у Югаславii.

МАРТЫНАЎ Радзiвон Ерафеевiч, нарадзiўся ў 1905, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1943.

МЕЛЬНIКАЎ Мiрон Аурамавiч, нарадзiўся ў 1914, у 1941 прызваны на зборы ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1942.

МIНIН Андрэй Яфрэмавiч, нарадзiўся ў 1921, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1944 пры фарсiраваннi Немана.

МIНIН Мiкалай Максiмавiч, нарадзiўся ў 1920, у 1940 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1942.

МIНIН Ягор Iванавiч, нарадзiўся ў 1924, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 ва Усходняй Прусii.

МIРОНАЎ Iван Дзмiтрыевiч, нарадзiўся ў 1912, у Чырвонай Армii з 1941, загiнуў у баi пад г.Ярцава Смаленскай вобл.

МЯЛЕШКАЎ Азар Конанавiч, нарадзiўся ў 1900, працаваў конюхам у калгасе, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1944.

МЯЛЕШКАЎ Аляксей Фёдаравiч, нарадзiўся ў 1916, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1944.

МЯЛЕШКАЎ Якаў Сямёнавiч, нарадзiўся ў 1910, працаваў трактарыстам у Кузькавiцкай МТС, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1942.

САФОНАЎ Ануфрый Iванавiч, нарадзiўся ў 1907, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 пры вызваленнi Чэхаславакii.

СIРУКОЎ Мiкалай Данiлавiч, нарадзiўся ў 1912, працаваў настаўнiкам у Гомельскай вобл., у 1939 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, загiнуў у лiпенi 1942 пад Вялiкiмi Лукамi.

СIРУКОЎ Якаў Васiлевiч, нарадзiўся ў 1897, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1944 пад Гомелем.

СТАРАВОЙТАЎ Васiль Яфрэмавiч, нарадзiўся ў 1925, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 у Гёрманii.

СТАРАВЫБАРНЫ Марк Цiтавiч, нарадзiўся ў 1925, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў у 1945 ва Усходняй Прусii.

СТАРАВЫБАРНЫЙ Яков Титович, см. список безвозвратных потерь личного состава.

СТАРАСЦIН Iван Васiлевiч, нарадзiўся ў 1919, у 1940 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1941.

СТАРАСЦIН Мiхаiл Купрыянавiч, нарадзiўся ў 1922, у Чырвонай Армii з 1944, загiнуў 1945 у Германii.

СТАРАСЦIН Сямён Купрыянавiч, нарадзiўся ў 1919, скончыў Клiмавiцкi ветэрынарны тэхнiкум, у 1941 прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, прапаў без вестак у 1943.

СТАРАСЦIН Фёдар Iльiч, нарадзiўся ў 1909, працаваў брыгадзiрам у калгасе, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1941 пад г.Ярцава Смаленскай вобл.

СТАРАСЦIН Ягор Васiлевiч, нарадзiўся ў 1922, працаваў качагарам у «Сiбiрбудзе-2», у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1942 ў раёне Вялiкiх Лук.

СТАРАСЦIН Якаў Iгнатавiч, нарадзiўся ў 1902, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак 05.01.1942.

СТУПАКОВ Андрей Данилович, см. список безвозвратных потерь личного состава.

СТУПАКОЎ Барыс Пiменавiч, нарадзiўся ў 1920, у Чырвонай Армii з 1940, прапаў без вестак у 1943 пад Сталiнградам.

СТУПАКОЎ Цiмафей Клiмавiч, нарадзiўся ў 1896, працаваў конюхам у калгасе, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1942.

СТУПАКОЎ Цiхан Клiмавiч, нарадзiўся ў 1902, працаваў рахункаводам у калгасе, у Чырвонай Армii з 1941, прапаў без вестак у 1944 пры вызваленнi Польшчы.

ТУЖЫКАЎ Пiлiп Андрэевiч, нарадзiўся ў 1913, у маi 1941 прызваны на вайcковыя зборы, прапаў без вестак у 1944.

 

Спасибо Василию Антоновичу Минину за предоставленный материал

_______________________________________________________

 

ВЕСКА БУТРАМЕЕЎКА

ВЁСКА БЫНАВА

ВЕСКА ГРУДЗІНАЎКА

ВЕСКА ЛІСІЧНІК

ВЕСКА ЛЯЖАНКА

ВЕСКА ПЕРАКЛАДАВІЧЫ

ВЁСКА ПРЫБЕРАЖЖА

ВЁСКА РЫЖКАЎКА

ВЁСКА ЧЫРВОНЫ АСАВЕЦ

ВЁСКА ТРЫЛЕСІНА

ВЕСКА КРАСНIЦА

ВЁСКА ЛАТКАЛОНІЯ

 

_______________________________________________________

Памяць. Историко-документальная хроника Быховского района. 1990г.

Проект Память Народа

_______________________________________________________

 вернуться к списку статей 

поделиться в

© Старовойтов С.В.