История || Карта Оршанского повета конца 16 столетия

 

АРШАНСКІ ПАВЕТ — адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 16-20 стагоддзi. Папярэднікам павета было Аршанскае намесніцтва, утворанае ў 1392 г. вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Назва "Аршанскі павет" ужывалася з 16 стагоддзя. Павет стаў пагранічным і неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Паводле адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гг. у павет увайшлі Лукомскае і Друцкае княствы, Барысаўскае і Магілёўскае староствы і іншыя тэрыторыі. Аршанскі павет уваходзіў у Віцебскае ваяводства. У канцы 16 — 1-й палове 17 стагоддзя на тэрыторыі павета сфарміравалася латыфундыя Сапегаў. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) большая частка павета адышла да Расійскай імперыі, астатняя частка (з цэнтрам у Халопенічах) праіснавала да 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.). Аршанскі павет у складзе Расійскай імперыі ў Аршанскай правiнцыі, з 1777 г. ў Магілёўскай губерніі. Цэнтр павета — г. Орша.

 вернуться к списку статей 

поделиться в

© Старовойтов С.В.