История || Зямля нашых продкаў

 

 

ЗЯМЛЯ НАШЫХ ПРОДКАЎ

 

Магчыма, чалавек на тэрыторыю Быхаўшчыны пранікаў у эпоху палеаліту, аб чым сведчыць скрэбла часоў мусцьерскай культуры, знойдзенае ў адкладах 2-й надпоймавай тэрасы Дняпра каля вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна.

Засяленне Быхаўшчыны адбылося ў раннім мезаліце (9-6-е тысячагоддзі да н. э.). Да таго часу адносяцца стаянкі, выяўленыя каля вёсак Баркалабава, Бароўка, Дальняе Ляда, Лудчыцы, Янава. Археалагічныя раскопкі паселішчаў каля в. Лудчыцы выявілі рэшткі жытла авальнай формы, паглыбленага ў мацярык на 0,1-0,2 м, за 2 м на захад ад яго прасочана агнішча дыяметрам 0,6 м. Тут знойдзены крамянёвыя тронкавыя наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, вастрыі, прылады з выемкамі, пласціны і адшчэпы з рэтушшу і інш. Пры вывучэнні стаянкі каля в. Янава на глыбіні 0,4 м ускрыта 3 скопішчы расшчэпленага крэменю памерам 4×5 м — майстэрні па вырабу прылад працы. Калекцыя крамянёвага інвентару налічвае больш за 2 тысячы экземпляраў. Сярод іх наканечнікі стрэл, бакавыя, сярэдзінныя і вуглавыя разцы, канцавыя скрабкі, прылады з выемкамі, вастрыі, пласціны з рэтушшу і адшчэпы.

Характэрныя рысы эпохі позняга мезаліту (6-5-е тысячагоддзі да н. э.) — паяўленне лука і стрэл, прыручэнне сабакі, пашырэнне макралітычных прылад працы: грубаабабітых трапецападобных і авальных сякер, трохгранных пікападобных прылад, долатаў, разцоў, скрэблаў, разакоў. У эпоху позняга мезаліту ў сувязі з паніжэннем узроўню вады ў рэках змянілася і тапаграфія паселішчаў. Стаянкі гэтага часу выяўлены на 1-й надпоймавай тэрасе Дняпра (Новы Быхаў, Няраж, Холстаў). Тут апрача традыцыйнага інвентару (скрабкі розных форм, разцы, наканечнікі стрэл) знойдзены новыя прылады працы ў ныглядзе вырабаў сякерападобных форм, сякерак з перахватам і цёслаў, якія раней не трапляліся.

Размяшчэнне мезалітычных паселішчаў на берагах рэк дазваляла іх жыхарам займацца не толькі паляваннем, але і рыбалоўствам, па-ранейшаму было пашырана збіральніцтва. У эпоху мезаліту адбывалася драбленне вялікіх абшчын на меншыя, паміж якімі захоўваліся сваяцкія адносіны. Абшчыны складалі буйныя этнаграфічныя аб'яднанні — плямёны, што жылі на адзінай тэрыторыі і мелі комплекс агульных устойлівых рыс у сферы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Наяўнасць падобных прыкмет дазволіла вылучыць у Верхнім Падняпроўі, у тым ліку і на тэрыторыі Быхаўшчыны, лакальную мезалітычную культуру, якая атрымала назву верхнедняпроўскай.

У канцы 5 — пачатку 4-га тысячагоддзяў да н. э. пачаўся неаліт (новы каменны век). На тэрыторыі Быхаўшчыны вядомы 23 неалітычныя стаянкі. У гэты перыяд болын дакладна акрэсліваліся археалагічныя культуры, у тым ліку верхнедняпроўская. Для носьбітаў верхнедняпроўскіх плямён характэрны паселішчы, размешчаныя на 1-й надпоймавай тэрасе або на невысокіх узгорках у поймах рэк, драўляныя, наземныя, ледзк заглыбленыя ў мацярык жытлы авальнай ці круглаватай формы, вастрадонны і яйцападобны посуд, арнаментаваны грабеньчатым штампам і ямачнымі ўцісканнямі, невялікія крамянёвыя сякеры, наканечнікі стрэл ромбападобнай формы, міндалепадобныя прылады працы.

Найбольш вядомыя і вывучаныя стаянкі верхнедняпроўскай культуры на тэрыторыі Быхаўскага раёна каля в. Вець. Стаянка Вець-1 выяўлена на левым беразе р. Гутлянка, пры ўпадзенні яе ў пойму Дняпра на пясчаным узвышшы, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі. Тут знойдзены крамянёвыя скрабкі, нажы, клінападобныя сякеры, фрагменты ляпной керамікі, упрыгожанай адбіткамі грэбеня, ямкамі, лапкамі. Стаянка Вець-2 — на правым беразе воз. Станавое, на невялікім пясчаным узвышшы, за 0,9 км на поўдзень ад вёскі. У культурным пласце знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, сякеры, скрабкі, ножападобныя пласціны, адшчэпы, ляпная кераміка, упрыгожаная адбіткамі грэбеня, ямкамі. Размяшчэнне гэтых стаянак непадалёку ад вады дае магчымасць меркаваць, што ў гаспадарчым укладзе іх жыхароў важнае месца займала рыбная лоўля, былі пашыраны таксама традыцыйныя заняткі: паляванне і збіральніцтва.

На мяжы 3 —2-га тысячагоддзяў да н. э. на тэрыторыі Беларускага Падняпроўя пачаўся бронзавы век. Аддаленасць ад старажытных цэнтраў металургіі абумовіла панаванне тут амаль на пра цягу ўсёй эпохі каменных прылад працы, аднак зроблены яны значна лепш: пры іх апрацоўцы шырока выкарыстоўвалася шліфаванне, свідраванне, пілаванне. У бронзавым веку адбывалася далейшае развіццё жывёлагадоўлі і земляробсгва і паступовае ператварэнне іх у пануючыя формы гаспадаркі, пашыраўся абмен паміж плямёнамі, мацярынска-родавыя адносіны паступова змяняліся патрыярхальнымі. У канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. жывёлагадоўча-земляробчыя плямёны сярэднедняпроўскай культуры з поўдня прасунуліся ў верхняе Падняпроўе і асімілявалі мясцовае неалітычнае насельніцтва. Максімальная канцэнтрацыя помнікаў сярэднедняпроўскіх плямён прасочваецца ў парэччы Дняпра, у тым ліку і на Быхаўшчыне.

Помнiкi Быхаўскага раёна

Для носьбітаў сярэднедняпроўскай культуры характэрны невялікія адкрытыя паселішчы ў поймах рэк, на невысокіх узвышшах, радзей на 1-й надпоймавай тэрасе і высокіх узгорках. Іх жытлы былі наземныя, слупавой канструкцыі, у цэнтры размяшчаліся адкрытыя агнішчы, паглыбленыя ў зямлю і абкладзеныя камянямі. На тэрыторыі Быхаўскага раёна выяўлена 10 паселішчаў эпохі ранняй бронзы. Найболыш даследавана паселішча ва ўрочышчы Ксяндзова Гара, за 4 км на поўдзень ад Быхава. Паселішча займала пясчанае ўзвышша ў пойме правага берага Дняпра. Прасочаны рэшткі наземных жытлаў з ямамі ад слупоў. Расчышчаны тры ямы з-пад агнішчаў авальнай і круглай форм, выкапанныя ў мацярык і запоўненыя вуголлем і попелам. Выяўлены тры агнішчы,складзеныя з камянёў. Найлепш захавалася агнішча, акрэсленае трыма камянямі, два з якіх ляжалі паралельна адзін аднаму, а трэці перпендыкулярна да іх. Знойдзены крамянёвыя прылады працы: скрабкі на пласцінах і адшчэпах, скрэблы, нажы, клінападобныя сякеры, лістападобныя, ромбападобныя, трохвугольныя наканечнікі стрэл, каменны адбойнік, абломак зерняцёркі і інш. Кераміка прадстаўлена фрагментамі пасудзін 3 тыпаў: з прамой адагнутай шыйкай, круглаватым тулавам і плоскім дном, арнаментаваных у выглядзе адбіткаў перавітай вяровачкі, лінейнага і зубчастага штампаў, наразных ліній, якія ўтвараюць кампазіцыі трохвугольнікаў, гарызантальных і дыяганальных радоў; пласкадонныя пасудзіны слоікавай формы без арнаменту; танкасценныя пасудзіны з высокай, прамаадагнутай шыйкай, шарападобным тулавам і круглаватым дном.

Стаянка перыяду ранняга мезалiту каля в.Дальняя Ляда. Агульны выгляд.

У сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н. э. поўдзень тэрыторыі Магілёўшчыны (да Быхава і Слаўгарада) насялялі плямёны сосніцкай культуры. Яны жылі на паселішчах у паўзямлянкавых жытлах з глінабітнымі агнішчамі ў сярэдзіне, займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, а таксама бронзаліцейнай справай, карысталіся каменнымі і крамянёвымі прыладамі працы, асабліва дзяржанневымі наканечнікамі стрэл і крамянёвымі сярпамі. Іх кераміка — кругладонныя і пласкадонныя гаршкі, упрыгожаныя па ўсёй паверхні зігзагамі,гарызантальнымі палосамі нарэзак або адбіткамі прамавугольнага штампа, ружанцавым, шнуравым або пракрэсленым арнаментам.

У 7 стагоддзі да н. э. на тэрыторыі Магілёўшчыны пачаўся жалезны век. Жалеза здабывалася з балотнай руды сырадутным спосабам у печах-домніцах. Зробленыя з яго прылады працы і зброя былі значна мацнейшыяза каменныя і бронзавыя. Выкарыстанне жалезных прылад працы спрыяла далейшаму развіццю земляробства і жывёлагадоўлі, стварала ўмовы для атрымання прыбавачнага прадукту.

Крамянёвыя прылады працы са стаянкі ранняга мезаліту каля в. Дальняя Ляда.

У 7-3 стагоддзях да н. э. тэрыторыю Магілёўшчыны насялялі плямёны мілаградскай культуры (назва ад гарадзішча каля в. Мілаград Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці). Ваенныя сутыкненні паміж асобнымі родамі і плямёнамі вымушалі родавыя калектывы клапаціцца аб ахове сваіх паселішчаў. У сувязі з гэтым адкрытыя пасёлкі, якія існавалі ў эпоху бронзы, саступілі месца гарадзішчам — умацаваным паселішчам у цяжкадаступных месцах, на мысах высокіх і стромкіх берагоў рэк. 3 трох бакоў звычайна яны былі абмежаваны абрывамі і глыбокімі ярамі, збоку поля ўмацаваны землянымі дуганадобнымі валамі і равамі. Пры адсутнасці мысаў паселішча будавалася на ўчастку карэннага берага ракі і адсякалася ад навакольнай мясцовасці драўляна-землянымі ўмацаваннямі. На Быхаўшчыне мілаградскія ўмацаваныя паселішчы выяўлены ў Быхаве, каля вёсак Абідавічы, Баркалабава, Вязьма, Дабужа, Падгор'е, Хамічы, Янава. Найбольш даследаванае з іх гарадзішча каля в. Янава. Яно займала мыс, утвораны старыцай Дняпра і ярам. 3 боку поля яно мае вал і роў. Вышыня вала 5 м, шырыня 23,5 м, роў глыбінёй 1,5 м, шырынёй 3 м. Выяўлены ямы гаспадарчага прызначэння шарападобнай або авальнай формы і чашападобнай прафілёўкі. Іншыя ямы, шарападобныя ў плане і меншых памераў, былі выемкамі ад слупоў гаспадарчых і жылых пабудоў. Гліняны посуд па прафілёўцы верхніх частак падзяляецца па дзве групы: гаршкі з высокім прамым, адагнутым вонкі венчыкам, яйцападобным ці шарападобным тулавам, чашападобныя пасудзіны з шарападобным дном. Частка гаршкоў першай групы арнаментавана ямкамі, пальцавымі і пазногцевымі ўцісканнямі. Узор размешчаны на шыйцы або верхняй частцы тулава. Сярод іншых мілаградскіх знаходак — гліняныя прасліцы розных форм, посахападобная шпілька, льячка для плаўкі бронзы.

Выяўлены тры мілаградскія пахаванні па абраду трупаспалення. Рэшткі крэмацыі былі ў двух выпадках змешчаны ў авальныя ямы, у трэцім — у шарападобную, там жа выяўлены і фрагменты пасудзін. Іншыя выпадкі пахаванняў на пляцоўцы гарадзішча вельмі рэдкія і на помніках мілаградскай культуры амаль не сустракаюцца. Магчыма, пахаванні адносяцца да той пары, калі жыццё на гарадзішчы амаль спынілася, але пахананні былі зроблены ў рытуальных мэтах. Асноўным тыпам жылля мілаградскіх плямён былі паўзямлянкі і наземныя або злёгку заглыбленыя ў зямлю жытлы, разлічаныя на адну сям'ю. Яны былі пераважна прамавугольныя ў плане, мелі слупавую канструкцыю. Асноўнымі заняткамі мілаградскіх плямён былі земляробства і жывёлагадоўля, дапаможнымі — паляванне і рыбалоўства, развіваліся здабыча і апрацоўка жалеза, бронзаліцейная справа і інш. Плямёны мілаградскай культуры знаходзіліся на пачатковай стадыі распаду першабытнаабшчыннага ладу.

У канцы 3 — пачатку 2 стагоддзя да н. э. там, дзе раней жылі плямёны мілаградскай культуры, склалася зарубінецкая культура. На тэрыторыі Магілёўшчыны вядомы верхнедняпроўскі лакальны варыянт гэтай культуры. Яе носьбіты жылі на гарадзішчах, што асталіся ад плямён мілаградскай культуры і былі дадаткова ўмацаваны дасыпкай існуючых валоў. Побач з гарадзішчамі ўзнікалі і неўмацаваныя селішчы.

Асноўны тып жылых пабудоў — аднакамерныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі, прамамугольнай або квадратнай формы, з двухсхільным дахам. Унутры жытлаў у адным з вуглоў ці каля сцяны размяшчаліся адкрытыя каменныя агнішчы на глінянай пляцоўцы. Плямёны займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, здабычай і апрацоўкай жалеза, апрацоўкай каляровых металаў і інш., выраблялі жалезныя прылады працы, зброю, упрыгожанні. Посуд — пласкадонныя грубаляпныя гаршкі з адагнутым вонкі краем, выразнай шыйкай і круглаватым тулавам, часам упрыгожаныя ў верхняй частцы арнаментам у выглядзе пасечак, ямак, зашчыпаў; біканічныя глянцаваныя гаршкі, грубаляпныя і глянцаваныя неарнаментаваныя міскі. Плямёны зарубінецкай культуры мелі сувязі са скіфамі і кельтамі, гарадамі Паўночнага Прычарнамор'я, пра што сведчаць знаходкі наканечнікаў коп'яў, сякер-келтаў, грэчаскіх амфар, шкляных пацерак і інга. Яны знаходзіліся на стадыі распаду першабытнааб-шчыннага ладу і складвання тэрытарыяльнай абшчыны, у іх існавала патрыярхальнае рабства. Многія даследчыкі лічаць зарубінецкую культуру старажытнаславянскаю.

На думку некаторых даследчыкаў, да сярэдзіны 2 стагоддзя н. э. класічныя зарубінецкія старажытнасці паўсюдна пачалі знікаць, саступаючы месца помнікам, якія атрымалі назву кіеўскай культуры на Украіне, а ў Беларускім Падняпроўі — старажытнасцей тыпу Абідні — Тайманава (2 - 5 стагоддзі н. э.), на назвах пунктаў у Быхаўскім раёне, дзе былі зроблены значныя раскопкі.

Лічыцца, што новая культура сфарміравалася на аснове зарубінецкай на познім этапе яе развіцця. У гэты час насельніцтва не будавала ўмацаваных паселішчаў, жыло на селішчах па нізкіх берагах рэк і азёр. У Быхаўскім раёне селішчы 2—5 стагоддзяў вядомы ва ўрочышчы Абідня каля в. Адаменка, каля вёсак Віляхаўка, Ніжняя Тошчыца, Новы Быхаў, Сялец, Тайманава, Ульянава, Янава, пас. Пакроўскі. Іх памеры ад 1 да 9 га. На ўзвышаных месцах селішчаў будавалі квадратныя ці прамавугольныя ў плане паўзямлянкі, заглыбленыя ў зямлю, з адкрытымі каменнымі агнішчамі. На болын нізкіх месцах ставілі наземныя дамы слупавой канструкцыі. Найбольш даследаваныя з іх Абідня і Тайманава. Пры даследаванні ў 1960—1967 гг. селішча і бескурганнага могільніка ва ўрочышчы Абідня выяўлены рэшткі наземных слупавых жытлаў, 29 паўзямлянак плошчай ад 9 да 20 м2, у якіх былі каменныя вогнішчы (адна паўзямлянка слупавой канструкцыі не мела вогнішча, замест яго ў паўднёвай частцы выяўлена скопішча шлаку і абпаленай гліны; на думку Л. Д. Побаля, тут жыхары селішча займаліся жалезаробчай вытворчасцю). Сярод знаходак прасліцы, падвескі з эмаллю, сярпы, нажы, шпількі, іголкі, тыглі, рымская манета Геты (209 — 212 гг. н. э.), чырвоная лакавая кераміка, рэшткі бронэавага посуду і інш. На могільніку расканана 12 нахаванняў з трупаспаленнем.

Стаянка-1 ў Новым Быхаве.

Агульны выгляд раскопу стаянкі-2 у Новым Быхаве.

На поўнач ад Абідні каля в. Тайманава ў 1967 — 1983 гг. Л. Д. Побалем вывучаўся комплекс селішчаў 2—9 стагоддзяў. Выяўлена 50 паўзямлянкавых жытлаў, каля палавіны з іх адносяцца да 2—5 стагоддзяў н. э. Вядомы тут і наземныя жытлы слупавой канструкцыі. Бытавы інвентар падобны на інвентар зарубінецкай культуры, выключэнне складаюць сярпы( памеры якіх сталі болыпымі, і біканічныя прасліцы з вялікімі адтулінамі ў сярэдзіне, сярод упрыгожанняў — бронзавыя падвескі — лунніцы з устаўкамі з чырвонай шклопадобнай масы, якая гатавалася на месцы з прывазных пацерак, шмат рэчаў, прывезеных з рымскіх правінцый: шпоры, манеты, чырвоналакавая кераміка і бронзавыя пасудзіны. Посуд — грубаляпныя гладкасценныя гаршкі з адагнутым вонкі краем, слаба выражанай шыйкай і круглаватым тулавам, часам упрыгожаныя расчосамі ці глянцаваныя (вёскі Адаменка, Віляхаўка, Сялец, пас. Янава).

Пахавальны абрад — трупаспаленне. Рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў круглыя або авальныя ямы. Вонкава ён падобны на абрад зарубінецкіх плямён, але павялічваецца колькасць неачышчаных ад вогнішча пахаванняў, менш пахаванняў з рэчамі.

У 6—8 стагоддзях Быхаўшчына ўваходзіла ў арэал калачынскай культуры і была пагранічнай з падобнай да яе банцараўскай археалагічнай культурай. Насельніцтва жыло на адкрытых паселішчах на пакатых узвышшах, у поймах рэк і азёр або на мысападобных выступах надпоймавых тэрас (вёскі Віляхаўка, Ніжняя Тошчыца, Сялец, Тайманава, пас. 1 Мая, Пакроўскі; даследаваліся Л. Д. Побалем). Жытлы паўзямлянкавыя, зрубнай канструкцыі, заглыбленыя ў зямлю і наземныя слупавой канструкцыі з печамі-каменкамі, радзей агнішчамі. Шэраг зрубных пабудоў выяўлены ў Тайманаве. Адно з жытлаў добра захавалася і дае ўяўленне аб знешнім выглядзе і інтэр'еры. Яно мела прамавугольную форму 2,4×3 м, паглыблена ў грунт на 0,9 м. Рэшткаў слупавых ям не выяўлена, што дазваляе меркаваць пра зрубную канструкцыю сцен. У адным з вуглоў знойдзены камяні, якія з'яўляюцца развалам печы-каменкі.

Археалагічныя знаходкі з курганоў 7-9 ст. каля вёскі Вараніно: 1-3 — ляпныя гаршкі; 4 — жалезны нож.

Упрыгожанні з курганоў каля вёскі Стары Быхаў: 1 — бранзалет; 2-3 — скроневыя кольцы з дрыгавіцкімі зярнёнымі пацеркамі; 4 — драцяны пярсцёнак; 5 — пласціністы пярсцёнак; 6-11 — пацеркі.

Пахавальны абрад — трупаспаленне. Рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў пасудзіны-урны або ссыпаліся на дно круглых ці авальных ям. Пахавальны інвентар бедны. У Ніжнятошчыцкім могільніку раскапана 12 пахаванняў, у 4 з іх выяўлены цэлыя гаршкі-урны, у астатніх абломкі посуду, у адным знойдзена прасліца; у некаторых пахаваннях каля в. Новы Быхаў сустракаліся аплаўленыя бронзавыя рэчы. Посуд — слабапрафіляваны, цюльпанападобны і рабрысты. Памер гаршкоў і іх прызначэнне рознае: з дыяметрам па зрэзе да 40 см — для захавання прадуктаў, меншых памераў са слядамі нагару — для прыгатавання ежы. Сярод іншых знаходак — гліняныя біканічныя прасліцы з вялікімі адтулінамі ў ся-рэдзіне, сярпы, нажы, свінцовая пячатка 8 ст. з грэчаскім надпісам (в. Новы Быхаў). Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, хатнімі промысламі. Пашырылася суседская абшчына, вялікую ўладу атрымалі правадыры плямён, саветы старэйшын і дружыны.

У 6—9 стагоддзях адбываўся пераход ад першабытнаабшчыннага ладу да феадалізму.

3 9 стагоддзя вядомы першыя летапісныя звесткі пра плямёны на тэрыторыі Беларусі. Быхаўшчына ўваходзіла ў арэал рассялення старажытнаславянскіх плямён радзімічаў і асобных дрыгавіцкіх груповак. Упамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў». Для радаімічаў да 12 стагоддзя асноўным тыпам паселішчаў былі неўмацаваныя насёлкі. Селішчы, гарады з'явіліся значна пазней, а ў дрыгавічоў паселішчы гарадскога тыпу фарміраваліся ў 10 стагоддзі. На тэрыторыі Быхаўскага раёна старажытнарускія гарады адсутнічаюць. Сельскія паселішчы вядомы за 2 км на поўдзень ад Быхава ва ўрочышчы Узлужжа, каля вёсак Гарадзец, Камарычы, Ніжняя Тошчыца, аднак даследаваліся яны мала. Болыш вядома пра пахаванні дрыгавічоў і радзімічаў — курганы. На тэрыторыі Быхаўшчыны яны выяўлены каля вёсак Вараніно, Ніжняя Тошчыца, Новы і Стары Быхаў, Сялец, Янава і інш.

У курганнай групе 7 — 9 стагоддзяў каля в. Вараніно, якая належала радзімічам, Г. Ф. Салаўёва даследавала 11 насыпаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне, рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў цэнтры курганоў на ўзроўні старажытнага гарызонту або ў неглыбокіх ямах. Адно пахаванне зроблена ў скрыні з абгарэлых плашак. У пахаваннях знойдзены ляпныя гаршкі, жалезны нож, абломак бронзавага скроневага кольца, аплаўленыя шкляныя пацеркі і інш.

Другая курганная група,якую вывучала Г. Ф. Салаўёва, размешчана за 4 км на поўдзень ад Быхава, на правым беразе Дняпра, належала дрыгавічам і датуецца 11 — 12 стагоддзямі. 3 60 насыпаў даследавана 8. Усе пахяванні зроблены па абраду трупапалажэння. У адным з курганоў выяўлена парнае пахаванне мужчыны і жанчыны. Нябожчыкі ляжалі галовамі ў розныя бакі: мужчына — на ўсход, жанчына — на захад. На руках жанчыны былі бронзавы віты бранзалет і пярсцёнак. У другім кургане разам з пахаванай жанчынай ляжалі сердалікавая і шкляная пацеркі, пярсцёнкападобнае скроневае кольца. Падобны інвентар знойдзены і ў іншых курганах.

Пры даследаванні курганнага могільніка каля вёскі Сялец знойдзены 3 сярэбранікі кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. 3 9 стагоддзя тэрыторыя сучаснай Магілёўскай вобласці знаходзілася ў складзе старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі. 

А. А. Егарэйчанка

_______________________________________________________

Памяць. Историко-документальная хроника Быховского района. 1990г.

_______________________________________________________

 вернуться к списку статей 

поделиться в

 

© Старовойтов С.В.